🎄Каляды ў Новым замку

Вярнуцца да падзей
7 снежань

У Новым замку 20 снежня ў 14.00 адбудзецца тэатралізаванае мерапрыемства 🎄”Каляды ў Новым замку”🎄, наведвальнікаў якога чакае незабыўная сустрэча з калядоўшчыкамі: Казой, Мядзведзем, Буслам, Чортам.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з каляднымі песнямі, варажбой, змогуць прыняць удзел у майстар-класах па вырабу навагодніх цацак з ваты і калядных віншавальных паштовак.

Тэлефоны для запісу:

  • 📞71-86-88
    📞+375(29)77-66-588