Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” пройдзе з 15 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024 года

Вярнуцца да падзей
11 снежань

Вось ужо больш за 20 гадоў па ініцыятыве і пры падтрымцы Прэзідэнта штогод у краіне праводзіцца навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Яна дае магчымасць сфакусіраваць увагу рэспубліканскіх, мясцовых, выканаўчых, распарадчых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў на праблемах дзяцей, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, і аказаць ім канкрэтную дапамогу, а таксама заахвоціць найбольш дастойных, таленавітых дзяцей, якія дасягнулі поспеху ў вучобе, спорце, грамадскам жыцці. Для дзяцей вельмі важна, што дзяржава іх бачыць, вітае і падтрымлівае.

Беларускі дзіцячы фонд (відэа)