Кніга, прысвечаная вызваліцелю Гродзеншчыны

Вярнуцца да падзей
26 жнівень

На днях у складзе турыстычнай групы наш горад наведала Вера Уладзіміраўна Гусева са Смаленска. Вера Уладзіміраўна – гісторык, яе дзед – Пётр Іванавіч Гусеў, які служыў у 653-м стралковым палку 220-й стралковай дывізіі, у 1944 г. удзельнічаў у вызваленні Мінска, а пасля Гродзенскай вобласці. Да Перамогі П.І.Гусеў не дажыў, загінуў у студзені 1945 г. на тэрыторыі Польшчы. Вера Уладзіміраўна па крупіцах сабрала факты з жыцця свайго дзеда і напісала кнігу «Заветный ларчик». Куфэрак – гэта месца, дзе захоўваюцца франтавыя лісты і ўзнагароды. Але гэта яшчэ і наша памяць, памяць пра тых, хто выяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, хто не вярнуўся дадому. Вера Уладзіміраўна знайшла хвілінку, каб падчас насычанай праграмы паездкі зайсці ў музей і перадаць сваю кнігу і фотаздымак Пятра Іванавіча Гусева. На жаль, на працяглую размову часу ў яе не было. Мы ўдзячны за падораную кнігу, за тое, што В.У.Гусева захоўвае памяць пра свайго дзеда – аднаго з тых, хто вызваляў Беларусь у 1944 г.