“Кніжная спадчына роду Пуслоўскіх” у Слоніме

Вярнуцца да падзей
3 Верасень
Ключевые слова: ,

1 верасня ў Дзень беларускага пісьменства ў г. Слонім пачала працаваць выстаўка з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея “Кніжная спадчына роду Пуслоўскіх”. Выстаўка прадстаўляе кнігазбор, які на працягу многіх дзясяткаў гадоў збіраўся прадстаўнікамі старажытнага шляхецкага роду Пуслоўскіх, якім належалі шматлікія маёнткі на землях Гродзеншчыны і Берасцейшчыны, у тым ліку і Слонімшчыны. На выстаўцы прадстаўлены арыгінальныя дакументы з архіву Пуслоўскіх, партрэты прадстаўнікоў роду, кнігі з іх уладальніцкімі адзнакамі і інш. Малюнкі Н. Орды і жывапісныя работы мясцовых мастакоў даюць уяўленне аб прыгажосці слонімскай зямлі і размаху пачынанняў яе былых гаспадароў.