Сёння ў музеі адбылося штогадовае культурнае мерапрыемства «Адзін дзень з жыцця горада».
У гэтым годзе мерапрыемства было прысвечана гісторыі Гродзенскага княства ў XII ст. Наведвальнікі змаглі ўбачыць рэканструкцыю сярэднявечнага бою, паўдзельнічаць у майстар-класах па танцах, пагуляць у гульні маленькіх гарадзенцаў у старажытнасці.
У гэтым годзе праграма мерапрыемства была дапоўнена навукова-папулярнай часткай: усе жадаючыя змаглі паслухаць выступленні лектараў на тэму Гродзенскага княства XII стагоддзя, даведацца больш аб гродзенскай архітэктурнай школе, цікавых знаходках археолагаў з тэрыторыі Замкавай гары. Некаторым пашчасціла паслухаць экскурсію па Ніжняй царкве і ўбачыць помнік XII стагоддзя на свае вочы.
Дзякуем усім за актыўны ўдзел у майстар-класах і працы інтэрактыўных пляцовак.
Чакаем вас у наступным годзе!






