У сувязі з надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь запрашаем вас наведаць выстаўку “Доўгія дарогі вайны”.
1 ліпеня (у 16.30) і 2 ліпеня (у 16.00) па выстаўцы будуць праведзены дзве куратарскія экскурсіі. Кошт білета – 3 рублі, экскурсіі бясплатныя. Мы раскажам вам пра самыя цікавыя экспанаты ваеннай пары, лёсы гродзенцаў, якія прайлі праз ваеннае ліхалецце.