12 сакавіка ў Новым замку прайшла квэст-гульня «Будзь сябрам прыродзе». У гульні прынялі ўдзел вучні 4 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №35 г. Гродна». Дзеці пазнаёміліся з насельнікамі вадаёмаў, балот, лугоў, лясоў Гродзеншчыны, выконваючы прапанаваныя інтэрактыўныя заданні, а таксама адчулі сябе вучонымі-экспедытарамі і накіраваліся ў падарожжа на розныя кантыненты. Значная ўвага была нададзена знаёмству з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь і жывёламі, якія ў яе занесены.