Літаратурна-музычнае мерапрыемства «Я хацеў бы спаткацца з Вамі»

Вярнуцца да падзей
10 снежань

Запрашаем на літаратурна-музычнае мерапрыемства “Я хацеў бы спаткацца з Вамі” (да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча), якое адбудзецца 16 снежня 2021 года а 16-й гадзіне ў Новым замку.

У праграме прымаюць удзел:

  • Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (старшыня Кебіч Людміла Антонаўна). Узнагароджванне пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу інтэрнэт-праектаў “Я не самотны”.
  • Студэнты філалагічнага факультэта і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”.
  • Сабуць Аліна Эдмундаўна, літаратуразнаўца, дацэнт УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”.
  • Літаратурнае паэтычнае аб’яднанне “Надзея” (кіраўнік Глямбоцкая Святлана Валянцінаўна).
  • Фальклорны ансамбль “Кужаль” ДУА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў” (кіраўнік ансамбля Вікунья-Аррыетта Наталля Антонаўна).
  • Оксцын Анастасія Міхайлаўна і Федзюк Вольга Раманаўна (ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў№ 1 імя Ю.В.Семянякі г. Гродна”).
  • Пазднякова Кацярына, Грыбава Анастасія, Запаснік Яна, Дзюрдзь Дар’я – музычны квартэт ДУА “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж” (загадчык аддзялення цыклавой камісіі “Струнныя смычковыя інструменты” Серафіновіч Рэната Іванаўна).

УВАХОД ВОЛЬНЫ