Майстар-клас па друкаванні гравюр

Вярнуцца да падзей
27 люты

У адным з памяшканняў гродзенскага Старога замка, абсталяваным пад друкарню, вы даведаецеся пра тое, як у даўнія часы стваралі і друкавалі гравюры. Вам раскажуць і пакажуць працэс стварэння меднага клішэ для гравіравання і падрыхтоўкі друкарскага станка для работы. Вы станеце непасрэдным удзельнікам працэсу стварэння гравюры. Кожны зможа, як раней рабілі друкары, надрукаваць адну з выяваў старога Гродна або партрэт караля. На памяць удзельнік майстар-класа атрымае падарунак у выглядзе адціснутай на паперы гравюры. Знаёмства з гродзенскім Старым замкам працягнецца далей падчас экскурсіі па залах музея, дзе экспануюцца дзве старадаўнія гравюры – работа Цюнта-Адэльгаўзера “Сапраўднае адлюстраванне горада Гродна ў Літве” і Т.Макоўскага “Гродна”. Адна з гравюр з дапамогай відэапраекцыі літаральна “ажыве” на сцяне замка.

Кошты:

  • для школьнікаў, навучэнцаў ССНУ – 7 руб.
  • для студэнтаў ВНУ, дарослых – 10 руб.

Праводзіцца для групы ад 8 да10 чалавек па папярэдняй дамоўленасці.

Тэлефон для запісу: 71-86-95 (аддзел найноўшай гісторыі)