Майстр-клас “Мастацтва рэстаўратарскай справы”

Вярнуцца да падзей
16 Верасень

Падчас Музейнага фестывалю “Гісторыя ў асобах і лёсах” мастакі-рэстаўратары Цэнтра даследаванняў і захавання помнікаў Ціхінская Вольга Аляксандраўна і Навумчык Аляксей Сяргеевіч правялі майстр-клас “Мастацтва рэстаўратарскай справы”.
Вольга Аляксандраўна прадэманстравала розныя спосабы чысткі памутнелага срэбра.
Аляксей Сяргеевіч правёў рэстаўрацыю іконы “Маці Божая Усіх Смуткуючых Радасць”. Наведвальнікі змаглі ўбачыць налажэнне рэстаўрацыйнага грунту і запісы страт на фарбавым слоі.