5 ліпеня ў Новым замку прайшло мерапрыемства “Купальскія гісторыі”. Дзякуй усім, хто падзяліў з намі гэты чароўны выхадны дзень і пагрузіўся ў атмасферу народных традыцый!
Мы паспелі зрабіць многае:
- – Весела правялі час на забаўляльнай праграме;
- – Стварылі ўтульныя свечкі сваімі рукамі на майстар-класе;
- – І, вядома, адправіліся на займальныя пошукі папараць-кветкі.
Спадзяемся, што гэты дзень запомніўся вам яркімі ўражаннямі і цёплымі эмоцыямі. Да новых сустрэч у музеі!

