Мерапрыемства “Паштоўка з гісторыяй”

Вярнуцца да падзей
26 Чэрвень

Культурна-адукацыйная праграма «Выхадныя ў музеі»

 Паважаныя жыхары і госці горада Гродна!

Ці ведаеце вы, што такое посткросінг?

Посткросінг – гэта міжнародны анлайн-праект, мэтай якога з’яўляецца абмен паштоўкамі паміж людзьмі з розных куткоў планеты.

З гэтай нагоды 11 ліпеня а 14-й гадзіне запрашаем вас у Новы замак на мерапрыемства “Паштоўка з гісторыяй”.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з цікавымі фактамі пра жыццё і дзейнасць выбітных гістарычных асоб, сваімі рукамі зробяць паштоўку ў тэхніцы «скрапбукінг», а таксама канверт на гістарычную тэматыку.

Усе матэрыялы прадастаўляюцца.

Дзе?

Новы замак, вул. Замкавая, 20

Калі?

11 ліпеня 2026 года а 14-й гадзіне

Папярэдні запіс:

71-86-88

+375 (29) 61-48-235 (А1)

+375 (29) 776-65-88 (МТС)

Кошт: 10 руб. (дарослыя), 5 руб. (школьнікі)