Мерапрыемства “З маёй душы паліўся верш…”

Вярнуцца да падзей
26 май

26 мая ў літаратурным аддзеле прайшло мерапрыемства “З маёй душы паліўся верш…”, прымеркаванае да Дня памяці Максіма Багдановіча. Удзельнікамі сталі вучні 8 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя В.Ю. Саяпіна г. Гродна”.

Сустрэча была арганізавана ў форме гульні, падчас якой школьнікі падзяліліся на 2 каманды і выконвалі заданні па творах паэта. Вучні разгадвалі рэбусы, адгадвалі назвы гарадоў і значэнне адметных беларускіх слоў, шукалі адрозненні на выявах, расшыфроўвалі радкі вершаў класіка.

Гэтыя захапляльныя выпрабаванні дапамаглі ўдзельнікам мерапрыемства пагрузіцца ў чароўны свет паэзіі Максіма Багдановіча, дзе перад імі ажывалі вобразы з твораў паэта і паўставалі гарады, звязаныя з лёсам і творчасцю класіка.

Яркім момантам сустрэчы стаў конкурс капітанаў, падчас якога школьнікі пазнаёміліся з паэтычнымі формамі ў творчасці Максіма Багдановіча – санетамі, трыялетамі, верлібрамі і інш.