Музейная выстаўка “Са скарбаў кніжных паліц”

Вярнуцца да падзей
19 люты

19 лютага 2019 года падчас пасяджэння выніковай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ў драматычным тэатры аддзел рэдкай кнігі музея прадставіў выстаўку “Са скарбаў кніжных паліц”, на якой можна было ўбачыць унікальныя выданні XVII – пачатку XX стагоддзя. Гэта кнігі, якія ўбачылі свет у друкарнях Вялікага Княства Літоўскага – у  Вільні, Гродна, Нясвіжы, Полацку; кнігі, надрукаваныя знакамітымі еўрапейскімі выдавецкімі дынастыямі, у тым ліку занесеныя ў так званы “Індэкс забароненых кніг” – спіс публікацый, забароненых для чытання Рымска-Каталіцкай Царквой пад пагрозай адлучэння. На выстаўцы таксама былі прадстаўлены кнігі з бібліятэк еўрапейскіх манархаў: французскага караля Людовіка XV, апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ.