Музейны квэст “Мінулых гадоў жывая памяць”

Вярнуцца да падзей
9 май

Рады паведаміць вам, што пазнаёміцца з экспазіцыяй “Гродзеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны” зараз можна ў фармаце квэста.

Музейны квэст “Мінулых гадоў жывая памяць” дазволіць школьнікам і дарослым у інтэрактыўным фармаце пазнаёміцца з ваеннай тэхнікай і зброяй часоў Другой сусветнай вайны.

Экспазіцыя выставы “Народжаныя подзвігам” дапаможа ў вывучэнні ваенных узнагарод абаронцаў і вызваліцеляў нашай Радзімы.

У Год гістарычнай памяці, мы прапануем вам яшчэ раз успомніць пра подзвігі людзей у гады вайны і аддаць даніну памяці героям.