15-17 кастрычніка 2024 года ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Культавыя помнікі Беларусі – намінанты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: вывучэнне, ацэнка, прасоўванне”.
Канферэнцыя праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблем захавання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Арганізатары канферэнцыі – упраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.
Падчас канферэнцыі запланавана наведванне культавых помнікаў Гродзенскай вобласці – намінантаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (царква Св. Архангела Міхаіла ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна, царква Раства Багародзіцы ў в. Мураванка Шчучынскага раёна, Каложская царква ў г. Гродна).
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі музеяў, спецыялісты ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, архітэктары, рэстаўратары, юрысты, краязнаўцы, святары.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі неабходна падаць да 5 верасня 2024 года ў аргкамітэт па адрасе:
УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”, вул. Замкавая, 20, 230023 г. Гродна, Беларусь,
e-mail: info@grodno-museum.by
Месца правядзення канферэнцыі:
- ▪️ г. Гродна (вул. Замкавая, 20, Новы замак),
- ▪️ г. Шчучын (вул. Астроўскага, 1а, былы палац Друцкіх-Любецкіх).
Спасылка на бланк заяўкі: ЗАЯЎКА
Па ўзнікаючых пытаннях звяртацца да каардынатараў:
- Рапінчук Алена Іосіфаўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, тэл. 8(0152) 71-86-89
- Пірута Аксана Іванаўна, загадчык аддзела навукова-метадычнай работы, тэл. 8(0152) 71-86-87