Працягваюцца раскопкі на Старым замку ў рамках падрыхтоўчых прац да рэстаўрацыі замка. Яшчэ не астыў ажыятаж пасля знаходкі шахматнай фігуркі ладдзя, як замак падарыў новую цікавую знаходку. Гэта жаночы залаты пярсцёнак. Да гэтага часу залаты пярсцёнак, але мужчынскі быў знодзены падчас раскопак Старога замка археолагам М.Вароніным у 1949 г.
Знаходка ладдзі выклікала павышанную цікавасць з боку СМІ: шквал званкоў у музей, у тым ліку і на асабістыя тэлефоны археолагаў. Але археолагі не адказваюць на званкі, яны працягваюць працаваць. Спадзяемся, што нас чакае яшчэ шмат цікавых знаходак!