Новыя археалагічныя знаходкі – таварныя пломбы

Вярнуцца да падзей
27 Чэрвень

Знойдзены новыя цікавыя археалагічныя артэфакты, але гэтым разам на Новым замку. Пры пракладцы трасы пад камунікацыі на тэрыторыі Новага замка было знойдзена 25 пломб тыпу драгічынскіх. Такія свінцовыя пломбы прывешваліся да цюкоў з таварамі, якія вывозіліся на знешні рынак, каб забяспечыць іх захаванасць. Раней такія пломбы знаходзілі ў Віцебску, Тураве, Брэсце, Полацку. Датуюцца падобныя пломбы XII–XIV стст. Гэта ўнікальны выпадак для Беларусі, каб на адным месцы была знойдзена такая вяликая колькасць пломб.
Траса рыхтуецца для пракладкі камунікацыі на Стары замак. Работы вядуцца пад наглядам археолагаў з Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі.