Падведзены вынікі анлайн-мерапрыемства «І вее верш мой дзіўнай казкай…»

Вярнуцца да падзей
18 снежань

З 1 па 14 снежня 2020 г. супрацоўнікі музея прынялі больш за сорак (!) відэаролікаў удзельнікаў анлайн-мерапрыемства «І вее верш мой дзіўнай казкай…» (да 129-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча).

Такую колькасць выступоўцаў падчас звыклага літаратурна-музычнага мерапрыемства ва ўтульных, але невялікіх музейных пакоях было б складана размясціць. Цяпер з упэўненасцю можам сцвярджаць, што магчымасці правядзення мерапрыемстваў праз інтэрнэт-прастору бязмежныя!

У анлайн-мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні сярэдніх школ і гімназій г.Гродна, навучэнцы каледжаў, студэнты ГрДзУ імя Я.Купалы, выкладчыкі, пісьменнікі, прыхільнікі творчасці М.Багдановіча з іншых рэгіёнаў Гродзенскай вобласці і рэспублікі.

Сардэчна дзякуем усім удзельнікам анлайн-мерапрыемства «І вее верш мой дзіўнай казкай…». Кожная ваша праца выканана з душой, з вялікім энтузіязмам, да якіх дадаюцца ваш талент, майстэрства выканання і, бясспрэчна, любоў да творчасці Максіма Багдановіча.

Вершы Максіма Багдановіча здзіўляюць сваёй шчырасцю і маляўнічасцю, тонкасцю ў перадачы абрысаў і ліній, фарбаў і гукаў. Пра што б ні пісаў паэт: пра лёс Радзімы, пра родную прыроду, пра каханне, пра сэнс жыцця – творы яго гучаць надзённа, хвалююча, мілагучна і надзвычай прыгожа. У гэтым мы яшчэ раз і ўпэўніліся, прагледзеўшы відэаролікі ўдзельнікаў мерапрыемства.

Творы, выбраныя для прачытання, вельмі разнастайныя. Найбольш папулярнымі, бясспрэчна, лічацца «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю»), вершы «Зімой», «Маёвая песня», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…», «Падымі ўгару сваё вока…».

Самымі актыўнымі па колькасці відэа, прадастаўленых да ўдзелу ў мерапрыемстыве, сталі наступныя навучальныя ўстановы: ДУА «Сярэдняя школа № 5 г.Гродна», ДУА «Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага г.Гродна», ДУА «Гімназія №2 г.Гродна», тэхналагічны каледж УА «Гродзенкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы», УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайна», УА «Гродзенкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы».

Ад ўсёй душы жадаем усім удзельнікам поспехаў, моцнага здароўя, здзяйснення жаданняў, светлых і шчырых пачуццяў! Няхай імя паэта Максіма Багдановіча заўсёды ззяе ў памяці ўдзячных нашчадкаў!

Па выніках мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымаюць падзячныя лісты, відэаролікі мы размяшчаем для агульнага прагляду, а ўдзельнікаў самых яскравых выступленняў чакаюць падарункі і магчымасць пабываць у музеі на тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае!»

Спіс і відэаролікі ўдзельнікаў анлайн-мерапрыемства «І вее верш мой дзіўнай казкай… » глядзіце ніжэй.

УдзельнікНазва вершаГорадУстанова / узрост
1.Калацкая Ніна Віктараўна«Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…»ЛюбаньСістэмны адміністратар санаторыя «Рассвет-Любань» (52 гады)
2.Кухараў Ілья«Зімой»ГроднаДУА «Сярэдняя школа № 18 г.Гродна», 5 «А» (11 гадоў)
3.Паўлюкевiч Алеся«Ужо пара мне дадому збірацца... »ГроднаУА «ГДПТК» (16 гадоў)
4.Новiк Iрына Сцяпанаўна«Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…»ГроднаВыкладчык УА «ГДПТК»
5.Якусік Міхаіл«Зімовая дарога»ГроднаДУА «Сярэдняя школа № 36 г.Гродна з польскай мовай навучання», 3 «Б» (9 гадоў)
6.Дзірша Дар’я Аляксандраўна«Маёвая песня» («Па-над белым пухам вішняў... »)ГроднаДУА «Сярэдняя школа № 5 г.Гродна» 6 “А» (11 гадоў)
7.Цыліндзь Аляксандр Віктаравіч«Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю... »)ГроднаДУА «Сярэдняя школа № 5 г.Гродна», 11 кл. (17 гадоў)
8.Сыравая Вікторыя Вітальеўна«Маёвая песня» («Па-над белым пухам вішняў... »ГроднаДУА «Сярэдняя школа № 5 г.Гродна», 7«А» (13 гадоў)
9.Русецкі Аляксандр Дзмітрыевіч«Слуцкія ткачыхі»ГроднаДУА «Сярэдняя школа № 5 г.Гродна», 6 кл. (12 гадоў)
10.Занеўская Арына Казіміраўна«Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі... »)ГроднаДУА «Сярэдняя школа № 5 г.Гродна», 6 «А» (12 гадоў)
11.Мельнічэнка Дар’я Аляксееўна«Зімой»ГроднаДУА «Сярэдняя школа № 5 г.Гродна», 6 кл. (11 гадоў)
12.Алейнiк Кірыл«Жывеш не вечна, чалавек... »ГроднаДУА «СШ № 3 імя В.М.Усава г.Гродна», 5 «Б»
13.Вайцяховіч Дзіяна«Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…»ГроднаДУА «СШ № 3 імя В.М.Усава г.Гродна», 10 «А»
14.Дзітко Уладзіслаў Юр’евіч«Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю... »)ГроднаДУА «Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага г.Гродна», 10 «А» (16 гадоў)
15.Заяц Яна«Зімой»ГроднаДУА «Сярэдняя школа № 36 г.Гродно с польскай мовай навучання», 3 «Ц» клас (8 гадоў)
16.Новікава Валерыя, Новікава Маргарыта, Паташнік Вольга«Слуцкія ткачыхі»ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны каледж тэхнікі тэхналогій і дызайна»
17.Кодзік Алеся«Астры»ГроднаДУА «Гімназія №2 г.Гродна» 6 кл. (11 гадоў)
18.Самалевіч Марыя«Маладыя гады»в.Грынкі Свіслачскага р-на Гродзенскай вобл.
19.Ільчанка Валерыя Сяргееўна«Прывет табе, жыццё на волі!..»ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Тэхналагічны каледж (15 гадоў)
20.Нікіта Ангеліна Русланаўна«Зімой»ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Тэхналагічны каледж (15 гадоў)
21.Нікіта Вікторыя Русланаўна«Халоднай ноччу я ў шырокім цёмным полі…»ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Тэхналагічны каледж (15 гадоў)
22.Шэйна Аліса«Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю... ») ГроднаДУА «Сярэдняя школа №11 імя генерала арміі А. І. Антонава» (14 гадоў)
23.Бароўская Вiкторыя«Падымі ўгару сваё вока...»ГроднаДУА «Сярэдняя школа № 37 г.Гродна» (16 гадоў)
24.Прэдка Вікторыя Віктараўна«Цемень»ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя»
25.Малькевіч Паліна«Русалка»ГроднаДУА «Гімназія №2 г.Гродна», 5 «Д»
26.Савінскі Ілья«Астры»ГроднаДУА «Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага г.Гродна», 10 кл. (16 гадоў)
27.Чарненка Валерый«Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…»ГроднаДУА «Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага г.Гродна» 7 кл. (12 гадоў)
28.Грынько Святлана Дзмітрыеўна, старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Страха Уладзіслаў Мікалаевіч, студэнт 1 курса педагагічнага факультэта спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя»«Скандынаўская песня»ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
29.Кунцэвіч Дзіяна Юр'еўна «Перапісчык»ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Тэхналагічны каледж (16 гадоў)
30.Валчок Ганна-Марыя Лявонаўна«Зімой»ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя»
31.Гурневіч Анастасія Віктараўна«Першая любоў»ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя»
32.Дзянісік Ларыса Мікалаеўна«Падымі ўгару сваё вока ...»ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя»
33.Комар Таццяна Дзянісаўна«Маладыя гады»ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя»
34.Пышкайла Агата Валер’еўна«Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю... »)ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя»
35.Скапец Юлія Дзмітрыеўна«Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі... »)ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя»
36.Фараджэва Лізавета Аляксандраўна«Цемень»ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя»
37.Саладуха Надзея Аляксееўна«Касцёл Святой Анны ў Вільні»ГроднаДУА «Гімназія № 2 г. Гродна» (10 гадоў)
38.Малевіч Кацярына«Маёвая песня» («Па-над белым пухам вішняў»)ГроднаДУА «Сярэдняя школы №39 імя І.Д.Лебедзева г.Гродна», 5 «А» клас (10 гадоў)
39.Ляцэвіч Дар’я«Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю... »)ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» студэнтка 1 курса спецыяльнасць «Беларуская філалогія»
40.Рэуцкая Паліна«Прывольная, цёмная пушча... » (з цыкла «Лясун»)ГроднаУА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Тэхналагічны каледж (16 гадоў)
41.Нікалаевіч Меліта«Маёвая песня» («Па-над белым пухам вішняў»)ГроднаДУА «Гімназія №2 г.Гродна» 5 «В»
42.Комінч Агнешка, Царанкоў Дзмітрый«Раманс » («Зорка Венера ўзышла над зямлёю... »)ГроднаДУА «Гімназія №10 г.Гродна», 11 клас
43.Кебіч Людміла Антонаўна«Падымі ўгару сваё вока…»Гродна