Памяць пра герояў будзе жыць вечна!

Вярнуцца да падзей
12 снежань

Напрыканцы мінулага тыдня супрацоўнікі нашага музея наведалі Ганну Мікалаеўну Лебедзеву, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, удаву Героя Савецкага Саюза Івана Данілавіча Лебедзева (1916-2014). Ганна Мікалаеўна прыняла рашэнне перадаць на вечнае захоўванне ў наш музей узнагароды Івана Данілавіча, у тым ліку Зорку Героя і знак Ганаровага грамадзяніна г. Гродна. Усе ўзнагароды будуць захоўвацца ў нашым музеі і, вядома, экспанавацца на тэматычных выставах. Удзел у перадачы ўзнагарод прымала актывіст Беларускага Чырвонага Крыжа Тэрэза Іосіфаўна Белавусава, якая апякае Ганну Мікалаеўну на валанцёрскіх пачатках.