Выстаўка «Краю мой родны…» ў музеі Максіма Багдановіча

Вярнуцца да падзей
10 снежань

Выстаўка «Краю мой родны…» адкрылася ў літаратурным аддзеле (Музеі Максіма Багдановіча) 6 снежня 2017 года. Выстаўка прымеркавана да 126-годдзя з Дня нараджэння Максіма Багдановіча. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены кнігі беларускіх літаратараў: М.Багдановіча, Я.Купалы, Л.Геніюш, Я.Брыля, М.Васілька, Д.Бічэль, якія паэтычна асэнсоўваюць Радзіму і выказваюць шчырую любоў да яе. На выстаўцы прадстаўлены наступныя выданні:

  • М.Багдановіч «Краю мой родны! »;
  • М.Багдановіч «Узор васілька»;
  • Я.Брыль «Мой родны кут»;
  • М.Васілёк «Зори над Неманом»;
  • Д.Бічэль «Мост святога Францішка»;
  • Л.Геніюш «Ад родных ніў»;
  • Я.Купала «Спадчына».

Цікавасць выклікаюць таксама выданні «Краю мой – Нёман» пад рэдакцыяй Юркі Голуба, «Гродна ў вершах і песнях: і памяць, і пашана, і любоў…» Л.Кебіч і А.Ласмінскага, «Літаратурная Гродзеншчына» А.Пяткевіча.