Памяці Хатыні. Сустрэча студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з намеснікам начальніка аддзела пракуратуры г. Гродна М.Г.Кірыла.

Вярнуцца да падзей
22 сакавік

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адбылася сустрэча студэнтаў ІІ курса факультэта камунікацый, гісторыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з намеснікам начальніка аддзела пракуратуры г. Гродна М.Г.Кірыла. Мерапрыемства было прымеркавана да трагічнай даты ў гісторыі Беларусі – 22 сакавіка 1943 г. была спалена вёска Хатынь.

Лёс Хатыні паўтарылі многія вёскі на Гродзеншчыне. Загадчык аддзела найноўшай гісторыі А.Ф.Вашкевіч прадставіў экспазіцыю “Генацыд беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”. М.Г.Кірыла расказаў, як пачыналася работа па фіксацыі фактаў генацыду яшчэ ў 1944-1945 і пасляваенныя гады, які аб’ём інфармацыі быў выяўлены супрацоўнікамі пракуратуры за апошні год, прыводзіў прыклады, прапанаваў будучым гісторыкам і сацыёлагам збіраць інфармацыю ў сваіх раёнах, каб дапамагчы следству.