24 чэрвеня на пешаходнай экскурсіі па вуліцы Замкавай быў аншлаг!
Экскурсія арганізавана Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем у рамках Рэспубліканскага марафону моладзі і студэнцтва.
Мы вельмі рады, што столькі жыхароў і гасцей нашага горада, па-першае, цікавяцца яго гісторыяй, па-другое, адчуваюць сябе сапраўды маладымі. Дзякуй кожнаму за ўсмешкі, вытрымку і энергію!
Асобная і самая шчырая падзяка загадчыку аддзела найноўшай гісторыі Андрэю Фрыдрыхавічу Вашкевічу за высокі прафесіяналізм і цудоўную атмасферу. Яго экскурсія дазволіла кожнаму паглядзець па-новаму на архітэктурную спадчыну вуліцы Замкавай.


