Праект “Кожная пятнiца – роднае, сваё”

Вярнуцца да падзей
5 студзень

У Беларусі стартаваў маштабны праект па прасоўванні айчыннай прадукцыі – “Кожная пятніца – роднае, сваё” . Яго мэта – паказаць багацце і якасць беларускіх тавараў, падкрэсліць іх канкурэнтаздольнасць і зрабіць падтрымку нацыянальнага вытворцы добрай традыцыяй.

Кожную пятніцу жыхары краіны змогуць далучыцца да акцыі: купіць беларускія прадукты, надзець адзенне айчынных дызайнераў, паслухаць нацыянальную музыку і падзяліцца гэтым у сацыяльных сетках з хаштэгамі #ДзеньРоднагаСвайго або #ДзеньРоднагаСвайго.