Праграма мерапрыемстваў да Міжнароднага дня музеяў у Музеі Максіма Багдановіча

Вярнуцца да падзей
17 май

18 мая

10.00–18.00 – акцыя «Дзень адчыненых дзвярэй» (бясплатнае наведванне музейных экспазіцый і выстаўкі «Удаль вядуць мяне сляды…», прысвечанай 35-годдзю Музея Максіма Багдановіча).

19 мая

11.40–13.00 – літаратурны турнір «Дарогамі Максіма Багдановіча». Інтэлектуальная гульня, у якой прымаюць удзел каманды студэнтаў 1 курса беларускай філалогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».

13.00–13.30 – выступленне Аляксандра Закрэўскага, кіраўніка клуба творчай інтэлігенцыі «Грані» (ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»).

13.30–14.00 – падвядзенне вынікаў літаратурнага турніру «Дарогамі Максіма Багдановіча». Выступленні прадстаўнікоў гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

22 мая

9.00-10.20 – літаратурны турнір «Дарогамі Максіма Багдановіча». Інтэлектуальная гульня, у якой прымаюць удзел каманды 10-х класаў ДУА «Гімназія № 2 г.Гродна».

Са святам! З Міжнародным днём музеяў!