Праграма прафесійнага развіцця «Музейные практики: от хранения до вовлечения»

Вярнуцца да падзей
28 Кастрычнік

У Санкт-Пецярбургу з 18 па 25 кастрычніка 2026 г. адбылася праграма прафесійнага развіцця «Музейные практики: от хранения до вовлечения», у якой прынялі ўдзел супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Праграма была накіравана на павышэнне прафесійнага ўзроўню супрацоўнікаў, абмен вопытам і ўмацаванне культурных сувязей паміж установамі розных краін.

У рамках праграмы мерапрыемства ўдзельнікі наведалі наступныя музеі і ўстановы: Дзяржаўны музей палітычнай гісторыі Расіі, Марыінскі палац, Дзіцячы этнаграфічны цэнтр, Санкт-Пецярбургскі акіянарыум, Дзяржаўны мемарыяльны музей абароны і блакады Ленінграда, Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга, Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў, Цэнтральны музей сувязі імя А.С. Папова, Дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, Тэатр-фэстываль «Балтыйскі дом», Гатчынскі музей-запаведнік.

Удзельнікі праграмы прафесійнага майстэрства наведалі аглядныя экскурсіі, лекцыі, семінары, пазнаёміліся з культурна-адукацыйнымі мерапрыемствамі, паўдзельнічалі ў майстар-класах, пазналі новыя формы працы над выставачнымі праектамі, азнаёміліся з вопытам стварэння імерсіўных выставак, правядзеннем дзіцячых адукацыйных праграм.