Будаўнічыя працы на Старым замку не спыняюцца ні на хвіліну. На гэтым тыдні было праведзена часовае ўзмацненне моста для праезду па ім будаўнічай тэхнікі. Усяго для гэтага спатрэбілася каля 100 тон бетону. Былі ўкладзены пліты, дзякуючы якім нагрузка павінна ісці непасрэдна на апоры моста.
Акрамя таго працягваецца мантаж бетонных паляў каля замкавай сцяны для ўзвядзення тут мернай ізбы . Для гэтага бурыцца адтуліна глыбінёй каля 13 метраў, ў якую ўводзіцца жалеза-бетонны каркас і заліваецца растворам.
Унутры сцен палаца мантуюцца металічныя цяжы для ўзмацнення скляпенняў памяшкання.
Акрамя таго, ў вежы працуюць спецялісты ААА “Белрэстаўрацыя”. Рэстаўратары кансервуюць старадаўнія фрэскі для іх наступнага аднаўлення.