Са святам 1 мая!

Вярнуцца да падзей
1 май

Паважанае спадарства, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей віншуе вас са святам вясны і працы! Першага мая адзначаюць як свята 142 краіны па ўсім свеце, сярод якіх і Рэспубліка Беларусь.

Вытокі свята ляжаць у росце самасвядомасці працоўнага класа.  Прыкладна з  сярэдзіны XIX стагоддзя пралетарыят пачаў усведамляць сваю сілу і патрабаваць паляпшэння ўмоў працы.

Нягледзячы на тое, што ў большасці краін Першамай практычна страціў першапачатковы сэнс, свята засталося сімвалам наступлення апошняга самага цёплага вясновага месяца.

Паважаныя сябры! Дзякуючы вашай адказнасці, упартасці і працавітасці, кожны новы дзень радуе нас усіх цеплынёй і новымі поспехамі. Жадаем моцнага здароўя, дасягнення мэтаў і дабра!