Напярэдадні Дня Канстытуцыі Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў ва ўрачыстай абстаноўцы Новага замка ўручыў пашпарты юным грамадзянам Гродзеншчыны.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі школьнікі з розных рэгіёнаў вобласці, якія ўжо дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, творчасці, спорце. Сярод іх былі хлопцы і дзяўчаты з горада Гродна. Пасля заканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства супрацоўнікамі музея для ўрачыстых гасцей былі праведзены экскурсіі па экспазіцыі Новага замка.