Выстаўка “Вандроўка па горадзе” ў Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
15 сакавік

Гродна – горад з багатай гістарычнай і архітэктурнай спадчынай – старадаўнімі храмамі, манастырамі, каралеўскімі палацамі, прыгажосць і велічнасць якіх натхняе гродзенскіх народных майстроў на стварэнне цікавых твораў, у якіх бачны індывідуальны погляд у раскрыцці тэмы і тэхнічнае майстэрства. Экспазіцыя выстаўкі “Вандроўка па горадзе”, што дзейнічае з 14 сакавіка 2020 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы, знаёміць з гісторыяй горада, яго гістарычнымі і архітэктурнамі помнікамі.

Экспазіцыя выстаўкі змяшчае жывапісныя творы самадзейнай мастачкі Л.М.Шпектаравай, керамічныя пано народнай майстрыхі Т.С.Шубінай, скураныя карціны і штодзённікі майстроў Т.А.Пярвухінай і І.Б.Пярвухіна, працы вышывальшчыц студыі вышыўкі “Паэзія ў нітках” А.Кавалеўскай, Г.Грыб, Ж.Бакурскай, А.Гур’евай, В.Васільевай, выцінанкі майстрыхі В.Зяноўкі, аўтарскія лялькі майстрыхі Г.В.Жэмчужнікавай, папяровыя макеты архітэктурных помнікаў Гродна уласнай распрацоўкі І.В.Адасіка, калекцыі сувенірных манет, медалёў, значкоў, паштовак з прыватнага збору гродзенца Я.А.Белуша і інш.

Выстаўка працуе штодзённа з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37. Тэлефон для даведак 62 – 09 – 93.