Супрацоўнікамі аддзела рэдкай кнігі было праведзена мерапрыемства “Як да нас прыйшла кніга”

Вярнуцца да падзей
14 люты

УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” далучыўся да святкавання Міжнароднага дня дарэння кніг, які адзначаецца штогод 14 лютага. Супрацоўнікамі аддзела рэдкай кнігі было праведзена мерапрыемства “Як да нас прыйшла кніга” для школьнікаў. Дзеці з цікавасцю даведаліся, якімі былі кнігі ў розныя часы і ў розных народаў, убачылі кнігі з гліны, папірусу, бяросты і іншых матэрыялаў, нават атрымалі магчымасць патрымаць у сваіх руках старажытную кнігу з пергаменту! Напрыканцы мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з цікавым і складаным працэсам стварэння кніг ручной работы сучаснымі майстрамі з выкарыстаннем старадаўніх традыцый.