Наш музей усталяваў інфармацыйныя таблічкі на дрэвы

Вярнуцца да падзей
4 жнівень

На тэрыторыі Новага замка група навуковых супрацоўнікаў Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правялі ацэнку стану аб’ектаў расліннага свету і вызначылі дакладны ўзрост дрэваў. Аб’ектамі даследавання сталі два чарэшчатыя дубы, якія растуць на курданёры. Па выніках праведзенай работы высветлілася, што адзін дуб мае ўзрост 129 гадоў, а другі – 151 год. Навуковыя супрацоўнікі далі рэкамендацыі па захаванні і павышэнні ўстойлівасці аб’ектаў расліннага свету з улікам выяўленых і патэнцыйных пагроз.

Наш музей усталяваў каля дубоў інфармацыйныя таблічкі, на якіх апісана відавая назва і год пасадкі. Нашы дубы перажылі І і ІІ сусветныя войны, страшны пажар 1944 года, а зараз сустракаюць наведвальнікаў нашага музея.