Супрацоўнікі ўсклалі кветкі на магілу маці Максіма Багдановіча

Вярнуцца да падзей
9 снежань

Сёння, 9 снежня, спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча. У Гродне прайшлі яго дзіцячыя гады. Тут не стала яго маці. Супрацоўнікі нашага музея наведалі магілу маці паэта – Марыі Апанасаўны Багдановіч – на старых праваслаўных могілках на вул. Антонава і ўсклалі кветкі.