У Музеі Максіма Багдановіча з 1 мая працуе выстаўка “Радзімая зямля, прынікнуў я к табе…”, прымеркаваная да Дня памяці Максіма Багдановіча.

Вярнуцца да падзей
1 май

Максім Багдановіч (09.12.1891-25.05.1917) – класік беларускай літаратуры, паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст. Ён, з дзяцінства разлучаны з родным краем, самастойна вывучыў мову продкаў, засвоіў іх мінулае, узняўся да класічных вышынь вершаскладання, стаў геніем свайго народа. У творчасці паэта адно з цэнтральных месцаў займае тэма Радзімы. Так, ім напісаны цыклы вершаў “Згукі Бацькаўшчыны”, “Старая Беларусь”, краявіды роднай старонкі паэта адлюстраваны ў цыкле “У зачарованым царстве”. У вершах М. Багдановіча адчуваецца глыбокая любоў да Радзімы і шчырая адданасць ёй.

На выстаўцы экспануюцца кнігі:

  • “Узор василька” (1985),
  • “Шыпшына” (1991),
  • “Краю мой родны!” (1999).
  • “Максім Багдановіч і народная паэзія” (1963),
  • “Ад родных ніў, ад роднай хаты” (1968),
  • “Жыццё знакамітых людзей Беларусі. Максім Багдановіч” (2021).

Тэма Радзімы знайшла адлюстраванне ў беларускіх народных песнях і ў творах многіх пісьменнікаў. На выстаўцы прадстаўлены кнігі:

  • “Скарб сэрца роднай матулі” І. Адамовіча (1997),
  • “Старонкай роднаю” Я. Сахуты (1975),
  • “Беларускія народныя песні” (1970),
  • “Вянок беларускіх народных песень” (1988),
  • “Родная крыніца” (1986).

Запрашаем на выстаўку!

Кошт – 20 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00, панядзелак – выхадны.