У музеі прайшоў занятак “Птушкі нашага горада”, запрашаем і вас

Вярнуцца да падзей
5 красавік

Зусім нядаўна (1 красавіка) святкаваўся Міжнародны дзень птушак, а сёння мы сустракалі вучняў 4 “В” класа на занятку “Птушкі нашага горада”.

Дзецям расказалі пра птушак, якіх можна сустрэць у нашых гарадах у любую пару года, пра тое, чым жа іх можна падкормліваць зімой, якія «хаткі» будуюць сабе птушкі і куды яны ляцяць на зімоўку.

Запрашаем вучняў 1-4 класаў на музейны занятак “Птушкі нашага горада”.

  • Папярэдні запіс і падрабязнасці па тэлефоне:
  • 71-21-41 (аддзел прыроды)