Супрацоўніцтва з Нацыянальна-культурнай аўтаноміяй “Беларусы Масквы”

Вярнуцца да падзей
19 красавік

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей прыняў удзел у мерапрыемстве  “Нацыянальны беларускі касцюм: гісторыя і сучаснасць”.

Мерапрыемства было праведзена ў рэжыме афлайн/анлайн з прамой трансляцыяй на партале “Культура. РФ” пад кіраўніцтвам старшыні Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы” Алы Анатольеўны Тужылкінай у партнёрстве з Цэнтрам славянскіх культур Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І.Рудаміно.

Загадчык аддзела народнай творчасці Святлана Уладзіміраўна Чушынская падрыхтавала міні-выстаўку, на якой былі прадстаўлены прадметы этнаграфіі з фондаў нашага музея, і прачытала лекцыю для студэнтаў філалагічнага факультэта УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы” (загадчык кафедры замежных моў С.Г.Ляскевіч). Слухачы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння этнаграфічнай калекцыі, якую пачаў збіраць першы дырэктар музея Ю.Ядкоўскі, убачылі элементы беларускага народнага жаночага і мужчынскага касцюмаў, прадметы народнай творчасці – ручнікі, дываны, паясы, зробленыя рукамі нашых продкаў.

Падрабязнасці можна даведацца ў відэасюжэце, падрыхтаваным УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы” (відэасюжэт), а таксама на партале “Культура. РФ” (трансляцыя)