Сёння ў наш музей урачыста перадалі капсулу з пасланнем да нашчадкаў.
17 верасня 1969 года ў манумент Кургана Славы была заложана капсула, якую дасталі праз 52 гады, 3 верасня 2021 года. У капсуле было пасланне, адрасаванае нашчадкам двухтысячных. Падчас урачыстай перадачы капсулы музею быў зачытаны тэкст паслання. Сярод прысутных былі сведкі закладкі капсулы.