У вечар пятніцы 1 кастрычніка ў вас будзе ўнікальная магчымасць ўвабраць у сябе кактэйль з каларытнай і яркай музыкі такіх краін, як Іспанія, Францыя і Аргенціна. Унікальнае спалучэнне тэмбраў акардэона і віяланчэлі прымусяць вас як мага ярчэй адчуць іспанскія рытмы, рамантыку Францыі і атрымаць асалоду ад аргентынскага танга.
Вы пачуеце энергічныя творы іспанскіх кампазітараў (Паскуаль Маркіна Нарро, Мануэль Пенелла, І. Альбеніс), далікатныя песні французскіх аўтараў і выканаўцаў (В. Косма, Ф. Лей, М. Мацье), палётныя вальсы-мюзеты (Р. Гальяна, Б. Лагрен, Дж. Каломба) і гарачыя танга А. Пьяццоллы.
Праграму выканаюць папулярныя беларускія музыкі Наталля Шах (акардэон) і Марыя Махвіц (віяланчэль).
Канцэрт пройдзе ў неверагодна велічнай атмасферы Каралеўскага Замка горада Гродна (вул. Замкавая, 20). Наведаўшы канцэрт, вы атрымаеце энергію і асалоду ад прыгажосці музыкі самабытных культур.
Сімвалічна тое, што канцэрт адбудзецца менавіта ў Міжнародны Дзень Музыкі.
Квіткі на ticketpro.by: 9-16 BYN
Набыццё квіткоў праз касы партнёраў ticketpro: 8-14 BYN
Падрабязная інфармацыя на: https://www.ticketpro.by/bilety-na-koncert/koncert-espana-france-argentina-in-duo-01-oktyabrya-2021/