Урачыстае адкрыццё экспазіцыі Старога замка

Вярнуцца да падзей
5 Лістапад

5 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі Старога замка. У цырымоніі прынялі ўдзел Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В.Петрышэнка, старшыня Гродзенскага аблвыканкама У.С.Каранік, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х.Караеў, Міністр адукацыі І.В.Карпенка і іншыя афіцыйныя асобы. Генеральны дырэктар ААТ “Гроднажылбуд” А.І.Ушкевіч уручыў дырэктару музея Ю.В.Кітурку сімвалічны ключ ад замка. Гасцям паказалі новую экспазіцыю, а таксама расказалі пра планы далейшай рэканструкцыі. У двары Старога замка адбылося рыцарскае прадстаўленне, якое змянілі прыдворныя танцы. Завяршылася адкрыццё вогненным шоу.