Паважаныя наведвальнікі! Інфармуем вас, што згодна з рашэннем Абласнога ўнітарнага праектнага прадпрыемства “Институт Гродногражданпроект” і Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў сувязі з пачаткам перадпраектных работ па аб’екце “Рэстаўрацыя і прыстасаванне пад гісторыка-археалагічны музей комплексу Старога замка” экспазіцыя, якая знаходзіцца ў будынку Старога замка, зачыняецца для наведвання, як мяркуецца, ўжо са снежня 2019 года. Інфармацыя аб дакладных датах закрыцця экспазіцыі з’явіцца на працягу лістапада 2019 г.
Паспейце наведаць экспазіцыю нашага музея ў Старым замку, якая ў хуткім часе ўжо сама па сабе стане сапраўднай гісторыяй!