Віншуем узнагароджаных!

Вярнуцца да падзей
4 люты

4 лютага падчас правядзення выніковай калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама лепшыя прадстаўнікі ўстаноў культуры Гродзенскай вобласці атрымалі ўзнагароды.

Галоўны бухгалтар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Кевейша Наталля Віктараўна ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, старшы навуковы супрацоўнік Арабей Кацярына Уладзіміраўна – Падзякай Старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

Жадаем Наталлі Віктараўне і Кацярыне Уладзіміраўне моцнага здароўя і далейшых поспехаў!