Віншуем Вольгу Браніславаўну Цімошыну з узнагародай – нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”!

Вярнуцца да падзей
11 Кастрычнік

Супрацоўнік нашага музея, загадчык навукова-метадычнага аддзела Вольга Браніславаўна Цімошына з нагоды Дня работнікаў культуры ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

Вольга Браніславаўна арганізуе метадычную работу з раённымі музеямі Гродзенскай вобласці, дапамагае супрацоўнікам музеяў устаноў адукацыі і ведамасным музеям. Аказвае дапамогу маладым спецыялістам, якія прыходзяць працаваць у музей, у засваенні экскурсій і музейных заняткаў.

Віншуем Вольгу Цімошыну з высокай адзнакай, жадаем натхнення, творчых поспехаў і новых дасягненняў.