Віртуальны праект «Гарадзенцы – Багдановічу». Чытае Б.Ермашкевіч

Вярнуцца да падзей
26 Верасень

У жніўні 2020 года супрацоўнікамі музея быў распачаты віртуальны праект «Гарадзенцы – Багдановічу». Праект прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (09.12.2021).

Мэта праекта – паказаць шырокаму колу грамадства пашану, памяць і гонар гарадзенцаў за славутага земляка Максіма Багдановіча, паэта, які паказаў пісьменнікам дарогу да новых літаратурных жанраў і формаў, натхніў на стварэнне новых твораў.

Аўтар цыкла вершаў «Да Максіма Багдановіча» Браніслаў Ермашкевіч – паэт, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, ветэран Узброеных Сіл, лаўрэат конкурса ў намінацыі «Паэзія» да 875-годдзя г.Гродна і конкурса гімнаў, прысвечанага 880-годдзю г.Гродна, лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» ў намінацыі «Пісьменнік года – 2008» за кнігу вершаў «Зямлі маёй нераўнавага». Узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру». Піша на беларускай мове. Выдаў кніжкі вершаў: «Надзённае» (2001), «Навучанне зямлёй» (2004), «Зямлі маёй нераўнавага» (2007), «Абярэг» (2012), кнігі нарысаў: «Водсвет далёкіх дзён» (2015), «Памяць патрэбна жывым» (2018).

Відэа глядзіце тут: https://bagdanovichmuseum.by/naviny/160.html