Выстаўка «100 гадоў гродзенскаму ровару. Рэтравеласіпеды з калекцыі Андрэя Камоскі»

Вярнуцца да падзей
10 красавік

З 10 красавіка ў Авальнай зале Новага замка будзе працаваць выстаўка “100 гадоў гродзенскаму ровару. Рэтравеласіпеды з калекцыі Андрэя Камоскі”. На выстаўцы вы ўбачыце большую частку мадэльнай лінейкі ровараў легендарнага прадпрыемства – Гродзенскага велазавода “Нёман”, які ў даваенныя гады належаў сям’і прадпрымальнікаў Старавольскіх. Таксама будуць і дзіцячыя ровары пасляваеннага выпуска. Апрача веласіпедаў вы ўбачыце шматлікія фотаздымкі і веласіпедныя аксесуары. Выстаўка будзе працаваць да 25 мая.