Выстаўка “Час у дарозе”

Вярнуцца да падзей
17 Ліпень

З 14.07 у Новым замку пачала працаваць выстаўка “Час у дарозе”!!!!

Сёння існуе шмат відаў транспарту, дарог і мэт падарожжаў. Нават турызм бывае і культурны, і дзелавы, і экалагічны, і нават экстрэмальны. Кожны чалавек шукае свае шляхі і атрымлівае ад іх асалоду.

Выстаўка “Час у дарозе” прысвечана гісторыі падарожжаў. Праз музейныя экспанаты яна апавядае аб шляхах, што выбіралі нашы землякі і далёкія госці ў розныя эпохі.

🏛Уваходны білет для школьнікаў – 2 руб, для навучэнцаў ССНУ, студэнтаў ВНУ, пенсіянераў – 3 руб, для астатніх наведвальнікаў – 4 руб.