З 19 снежня 2025 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы пачне працу выстаўка “Казкі нашага дзяцінства”, падрыхтаваная майстрамі творчай групы “ЛИССА и Г” Г.Жэмчужнікавай, А.Шылко, І.Коўтун, І.Булаевай, С.Янчылік, С.Касенкі, Т.Дзёшавай.
Экспазіцыя выстаўкі пазнаёміць з дзівосным светам аўтарскай лялькі, дапаможа зазірнуць у свет дзяцінства, казак і цудаў. У экспазіцыі будуць прадстаўлены вядомыя літаратурныя і казачныя персанажы – усяго звыш 40 аўтарскіх прац, выкананых з палімернай гліны, тэкстылю, керамікі, пап’е-машэ.