У Музеі Максіма Багдановіча з 28 жніўня 2019 года працуе выстаўка «Крыніца мудрасці, ведаў і навукі…», прымеркаваная да Дня беларускай пісьменнасці.
На выстаўцы прадстаўлены чытанкі і лемантары першай паловы і сярэдзіны ХХ ст., якія адкрывалі для вучняў-беларусаў таго часу знаёмы з дзяцінства свет. Часта аповед у творах вёўся ад імя дзіцяці. Да ўвагі наведвальнікаў:
- С.Паўловіч «Першыя зярняткі» (Вільня, 1936)
- Я.Станкевіч «Падручнік крывіцкае (беларускае) мовы» (Рэгенсбург, 1947)
- Цётка «Першае чытанне для дзетак беларусаў» (факсімільнае выданне, Мінск, 1992)
- В.Пануцэвіч «Чытанка» (Чыкага, 1958)
- «Лемантар для школаў і хатняга навучання» (Нью-Ёрк, 1964)
- З.Гансероўская, Я.Вернер, Г.Вутке «Прырода з геаграфіяй для ІІІ класа» (Варшава, 1957)
Экспануюцца пазнейшыя выданні, аснову якіх склалі літаратурна апрацаваныя фальклорныя сюжэты і лепшыя творы беларускай дзіцячай літаратуры:
- Л.Гайдук, М.Гайдук «Зярняткі» (Варшава, 1987)
- В.Вячорка, Н.Маскаленка, П.Садоўскі «Чытанка для дзіцячага сада» (Мінск, 1990)
На выстаўцы таксама прадстаўлены кнігі сучасных гродзенскіх пісьменнікаў:
- Г.Скаржынская-Савіцкая «Вечарынка» (Гродна, 2008)
- В.Кудлачоў «Сонца ранак падарыла» (Гродна, 2008)
Крыніцай багатага ілюстрацыйнага матэрыялу з’яўляюцца слоўнікі:
- І.Насовіч «Слоўнік беларускай мовы» (Мінск, 1983)
- А.Цыхун «Скарбы народнай мовы» (Гродна, 1993)
- Ф.Янкоўскі «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (Мінск, 1962)
- М.Даніловіч «Слоўнік дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны» (Гродна, 2000)
Частка экспануемых кніг – з аўтографамі аўтараў.
На выстаўцы экспануюцца прадметы побыту канца ХІХ – ХХ ст.: званочак, скрынка для пёраў, чарніліца, чарнільная ручка, гатавальня.
Запрашаем на выстаўку! Уваход для ўсіх – 5 капеек!
Музей працуе з 10.00 да 18.00 (панядзелак – выходны).