Выстаўка “Крыніца радасці і натхнення” ў Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
22 Ліпень

З 24 ліпеня 2020 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы распачне працу выстаўка “Крыніца радасці і натхнення”. Цікавасць да гістарычных асоб і знакавых падзей мінулага краіны прадэманструе ў жывапісных палотнах самадзейны мастак Станіслаў Моўлік (Ваўкавыск). Майстрыха Часлава Осьмак (Гродна) прадставіць  вышываныя пейзажы, нацюрморты, кветкавыя кампазіцыі, архітэктурныя помнікі мінулага.