28 лістапада 2024 года а 15-й гадзіне ў Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных мастакоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”.
Ганаровае званне “Народны мастак БССР” і “Народны мастак Беларусі” маюць мастакі, творчасць якіх прадстаўляе сабой “залаты фонд” выяўленчага мастацтва Беларусі. У рамках перасоўнага выставачнага праекта Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлена каля 40 твораў жывапісу, графікі, скульптуры Заіра Ісакавіча Азгура, Івана Восіпавіча Ахрэмчыка, Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі, Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі, Валянціна Віктаравіча Волкава, Віктара Аляксандравіча Грамыкі, Мая Вольфавіча Данцыга, Яўгена Аляксеевіча Зайцава, Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі, Раісы Уладзіміраўны Кудрэвіч, Паўла Васільевіча Масленікава, Івана Якімавіча Міско, Георгія Георгіевіча Паплаўскага, Міхаіла Андрэевіча Савіцкага, Віталя Канстанцінавіча Цвіркі і іншых.
Цвірка Віталь Канстанцінавіч. “Прыпяць”. 1963 г. Палатно, алей.
Кашкурэвіч Арлен Міхайлавіч. Серыя “Партызаны” “На шчасце, на бяду”. 1969 г. Папера, афорт.
Зайцаў Яўген Аляксеевіч. “Партрэт народнага мастака БССР А.А. Анікейчыка”. 1977 г. Палатно, алей.
Шаранговіч Васіль Пятровіч. Ілюстрацыя да паэмы Я. Купалы “Яна і я”. 1978 г. Папера, аўталітаграфія каляровая.