Выстава “Канцэпт. Выбранае”

Вярнуцца да падзей
5 сакавік

Выстава “Канцэпт. Выбранае” І Трыенале Беларускага саюза мастакоў экспануецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі і прадстаўляе гледачам зрэз работ самых розных сучасных мастацкіх практык вядомых і маладых беларускіх аўтараў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Выяўленчае і прыкладное мастацтва, фатаграфія, арт-дызайн, інсталяцыі, асамбляжы – звыш 40 мастакоў напоўнілі прастору Сенатарскай залы эксперыментамі з формай, пластыкай, колерам і святлом.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 9 сакавіка а 16 гадзіне ў Сенатарскай зале Новага замка.